У беларусаў Торуня шмат планаў на сустрэчы і імпрэзы
17 гадоў таму
Захоўваюць і адраджаюць беларускую культуру беларусы Торуні і Куяўска-Паморскага ваяводства.
Прадстаўніца дыяспары Дыяна Брылюк адзначыла, што цяпер у іх працы прысутнічае шмат культурніцкіх акцэнтаў:
– Нашыя асноўныя накірункі – гэта захаванне і адраджэнне беларускай культуры ў эміграцыі. Мы зараз усе далёка ад радзімы, і ніхто з нас не хоча забывацца на свае карані. Таму мы ладзім розныя сустрэчы – культурныя і моўныя, дзе мы размаўляем па-беларуску, дзе мы абмяркоўваем розныя беларускія навіны, культурныя падзеі.
Дыяна Брылюк дадала, што за дзейнасцю дыяспары ды яе бліжэйшымі мерапрыемствамі ў першую чаргу можна сачыць праз сацыяльныя сеткі.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя