У беларусаў захоўваецца цікавасць да „закупаў”



У 2018 годзе грамадзяне Беларусі пакінулі ў падляшскіх крамах 618 мільёнаў злотых. У параўнанні з 2017 – гэта на 50 мільёнаў менш, адзначаюць падляшскія мытнікі.

Паволде прэс-сакратара мытнага аддзялення Адміністрацыйна-падатковай палаты ў Беластоку Мацея Чарнецкага, у беларусаў захоўваецца вялікая цікавасць да паездак „на закупы”:

– Правяраючы на мяжы дакументы асобаў, якія карыстаюцца паслугай Tax Free, мы бачым: харчовыя прадукты, побытавую хімію, побытавую тэхніку, будаўнічыя матэрыялы і аўтазапчасткі і г.д. Так што асартымент вельмі разнародны і разнастайны.

У 2014 годзе беларусы патрацілі на Падляшшы 1 мільярд злотых. Гэтая сума на працягу чатырох гадоў панізілася на 400 мільёнаў, а ў 2019 можа зменшыцца яшчэ больш.

МЗС Польшчы скасавала гэтак званыя “візы на закупы” для грамадзян Беларусі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя