У Беларусі абураныя намерам польскіх нацыяналістаў правесці марш у Гайнаўцы
Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах Валерый Варанецкі абураны намерам польскіх нацыяналістаў правесці праварадыкальны марш у польскай Гайнаўцы, паведамляе Белта.
Дэпутат нагадаў, што Рамуальд Райс «вызначыўся» тым, што забіваў з асаблівай жорсткасцю пераважна этнічных беларусаў праваслаўнага веравызнання і спальваў разам з іх жыхарамі цэлыя вёскі.
Ён назваў правакацыяй акцыю ў горадзе, дзе большасьць насельніцтва мае беларускія карані.
Каментуючы чарговы марш нацыяналістаў у Гайнаўцы, аўтар кнігі „Плямы на дасьпехах” Пётр Зыховіч ў інтэрв’ю нашаму радыё сказаў:
– Арганізатары маршу мусяць узяць пад увагу пачуцці беларусаў Гайнаўкі і ваколіц, якія страцілі падчас пацыфікацыі сваіх блізкіх. Калі б моладзь, якая ўдзельнічае ў гэтым маршы, замест таго каб пагражаць, напрыклад, прыйшла да помніка беларускім фурманам, якіх забілі жаўнеры „Бурага” ў лесе пад Пухаламі Старымі, і, напрыклад, запаліла там знічы. Так будзе, напэўна, але не ў гэтым годзе. Але маю надзею, што калісьці ў Польшчы будзе такі падыход да гісторыі.
Цалкам інтэрв’ю слухайце ў далучаным гукавым файле.
Гутарыла Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя