У Беларусі застаецца каля паўтары тысячы мігрантаў



У Беларусі застаецца каля 1,5 тысячы мігрантаў, якія разлічваюць трапіць у ЕЗ. Гэта дадзеныя Міжнароднай арганізацыі па міграцыі. Іх падае нямецкае выданне Das Parlament. У МАМ таксама расказалі, што 628 чалавек чакаюць свайго лёсу ў лагістычным цэнтры недалёка ад польскай мяжы. Выданне адзначае, што цэнтр мала прыдатны для пражывання людзей — „праз адсутнасць стандартаў бяспекі і гігіены”. Яшчэ некалькі тысяч мігрантаў, якія спрабавалі праз Беларусь трапіць у ЕЗ, цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы: 1.670 чалавек размяшчаюцца ў закрытых памяшканнях і 1076 чалавек — у адкрытых цэнтрах. Нямецкае выданне адзначае, што польскія ўлады абмежавалі доступ валанцёраў і журналістаў да мігрантаў, таму ацаніць іх становішча там цяжка.

Віноўнікам сітуацыі ў ЕЗ лічаць Аляксандра Лукашэнку. З яго падачы было арганізаванае наўмыснае перамяшчэнні бежанцаў у памежную зону і актыўная падтрымка іх незаконнай міграцыі ў ЕЗ. Гэта зрабілася своеасаблівым адказам на санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі.

Фота: Reuters