У беларуска-украінскім сумежжы квітнее кантрабанда



Парушальнікаў мяжы не стрымліваюць ані кантрольна-следавая паласа, ані калючыя драты, ані перспектыва турэмнага зняволення.

З падрабязнасцямі, наш украінскі карэспандэнт, Марцін Война.

— Падчас планавага патрулявання ўкраінска-беларускай мяжы нарад Луцкага памежнага атраду заўважыў на ўкраінскай тэрыторыі чатырох невядомых, якія неслі вялікія пакункі. На патрабаванне спыніцца невядомыя не адрэагавалі, кінулі пакункі і паспрабавалі ўцячы. Памежнікам давялося зрабіць колькі папераджальных стрэлаў. У выніку, затрымалі толькі аднаго парушальніка. Выявілася, што гэта грамадзянін Беларусі, які разам з іншымі кантрабандыстамі пераносіў праз мяжу 8 скрыняў, дзе было 4 000 пачак цыгарэт «Магнат» беларускай вытворчасці.

Парушальніка даставілі ў штаб памежнага атраду, з ім праводзяць апетыўна-следчыя дзеянні, паведамляецца ў прэсавай службе ўкраінскіх памежнікаў.

Цыгарэты беларускай вытворчасці, якія кантрабандай трапляюць ва Ўкраіну, потым перапраўляюцца ў Еўразвяз, дзе іх кошт аўтаматычна ўзрастае мінімум у пяць разоў.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя