У беларускай фуры знайшлі кантрабандныя цыгарэты на мільён еўра
Літоўскія мытнікі ў пункце пропуску Райгардас (Прывалка) выявілі ў беларускай фуры 640 скрыняў кантрабандных цыгарэт на суму больш за мільён еўра, паведамляе delfi.lt.
Тытунёвыя вырабы былі схаваныя сярод дошак – 320 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт марак Fest, NZ і Minsk. Дошкі везлі транзітам праз Літву ў Эстонію. Па дадзеным факце пачата расследаванне. Груз і фура затрыманыя, кіроўцу на месяц узялі пад арышт.
Фота: FACEBOOK/ MUITINĖS KRIMINALINĖ TARNYBA
