У Беларускім Доме пройдзе семінар творчага пісьма
Беларускі Дом у Варшаве запрашае на семінар творчага пісьма, які пройдзе 5 кастрычніка а 18-й гадзіне. У праграме гульня слоўнымі асацыяцыямі і сумеснае пісанне кароткіх тэкстаў. Гэта добрая магчымасць стымуляваць творчае мысленне, пабавіцца моўнымі схемамі, а таксама выказаць свае думкі ў выглядзе кароткіх, нетрадыцыйных тэкстаў.
Loesje — імя маладой галандскай дзяўчыны, якое больш за трыццаць гадоў знаходзіцца на чорна-белых плакатах з натхняючымі лозунгамі. Гэта таксама міжнародная сетка арганізацый, якая працуе ў розных краінах на карысць творчасці, свабоды слова і сацыяльнай актыўнасці.
Уваход вольны з абавязковай рэзервацыяй месцаў [email protected].
Беларускае Радыё Рацыя
