У Беларускім Доме ў Варшаве адбываюцца лекцыі на тэму сістэма сацыяльнай дапамогі ў Польшчы
Інфармацыйная сустрэча на тэму «Сістэма сацыяльнай дапамогі ў Польшчы для грамадзян Беларусі», якая адбылася у Беларускім Доме ў Варшаве, была надзвычай карыснай.
Дапамагала разбіраццам беларусам у сацыяльных хітраспляценнях супрацоўнік Установы сацыяльнага страхавання Катажына Страдоўская. Арганізаваў сустрэчу Беларускі Дом у Варшаве.
Кажа валанцёр Беларускага Дома ў Варшаве Томаш Цукоўскі:
– На кожнай сустрэчы шмат пытанняў, таму што мы размаўляем на складаныя тэмы, звязаныя са страхаваннем, з падаткамі. Яны не вельмі зразумелыя нават для палякаў, якія жывуць тут многія гады.
Лекцыя была на польскай мове, але беларусы зразумелі тое, што для іх было важным, кажуць удзельнікі сустрэчы:
– Палезная інфармацыя для беларусаў, які знаходзяцца ў Польшчы, па розных аспектах жыцця ў Польшчы.
– Увогуле лекцыі гэтага цыклу вельмі карысныя для беларусаў. Адзінае, канешне, ёсць такі момант, што мы яшчэ не маем добрых ведаў польскай мовы, якіх патрабуе ўзровень гэтых лекцый.
Пасля лекцыі прысутных на сустрэчы цікавіла яшчэ шмат пытанняў, на якія адказвала пані Катажына. Людзі былі вельмі ўдзячны за дадзеную інфармацыю.
Беларускае Радыё Рацыя