У Беларускім Доме ў Варшаве адкрылася выстава “Абуджэнне Беларусі”
Беларускі Дом у Варшаве адкрыў выставу сучасных беларускіх мастакоў і дызайнераў “Абуджэнне Беларусі”, прысвечаную грамадска-палітычным падзеям, якія зараз адбываюцца ў Беларусі. На выставе прадстаўлены 66 прац 14-ці аўтараў.
Гэтыя творы эмацыйна перадаюць атмасферу пратэстаў, якія працягваюцца ў Беларусі, паведаміў старшыня Беларускага Дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк:
– Гэта адлюстраванне беларускімі мастакамі таго, што адбываецца зараз у Беларусі. Прайшло роўна восем месяцаў з пачатку пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў у краіне.
Як дадае Алесь Зарэмбюк, выстава расказвае пра герояў і катаў беларускай рэвалюцыі, пра злачынствы рэжыму і годныя ўчынкі беларусаў, якія не спужаліся і працягваюць змагацца. Усе працы выставы таксама будуць даступныя да агляду ў інтэрнэце.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: скрыншот з відэа