У Беларускім Доме ў Варшаве прайшла сустрэча са Змітром Шчыгельскім



У Беларускім Доме ў Варшаве прайшла сустрэча з прадстаўніком Палка Кастуся Каліноўскага і руху «Супраціў» Змітром Шчыгельскім. Былы доктар-псіхіятр цягам амаль 2 гадзін адказваў на пытанні дыяспары.

“Я заўсёды з задавальннем сустракаюся з беларусамі, калі ёсць такая магчымасць”, – зазначыў Зміцер Шчыгельскі.

-Трэба разумець, чым жыве беларуская дыяспара ў розных краінах, у розных гарадах. І разумець праз дыяспару, што адбываецца ў Беларусі. Таму што ўсе гэтыя людзі захоўваюць асабістыя звязкі з роднымі, знаёмымі, сябрамі… І вельмі часта я атрымліваю вельмі карысную інфармацыю і пра тое, як дыяспара і беларусы звычайныя ставяцца да той ці іншай сітуацыі, і да таго, што і як змяняецца ўнутры Беларусі.

Падчас мерапрыемства вялася прамая трансляцыя сустрэчы.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя