У Беларускім доме ў Варшаве запусцілі цыкл гістарычных лекцый



У Беларускім доме ў Варшаве пачаты цыкл лекцый пра гістарычны шлях Беларусі ў найноўшай гісторыі, прысвечаны Дню Волі 25 сакавіка.

Пачаў цыкл лідар Руху Салідарнасці „Разам” Вячаслаў Сіўчык. Ён распавёў прысутным пра ахвярныя дзеі дэмакратычнай, нацыянальна арыентаванай апазіцыі партыі БНФ, каб зрабіць Беларусь незалежнай дзяржавай з роднай беларускай мовай і беларускімі сімваламі дзяржаўнасці: бел-чырвона-белым сцягам і гербам „Пагоня”.

Што пазней было знішчана калабаранцкім кіраўніцтвам краіны на чале з Лукашэнкам, кажа Вячаслаў Сіўчык:

– Хацеў паказаць у якіх неверагодна цяжкіх пачыналася беларускае адраджэнне. Калі гэта ўсё пачыналася, то ніхто не мог марыць, што беларускі народ атрымае нейкія правы, тым больш незалежную дзяржаву.

Па словах моладзі, лекцыя была пазнавальнай і цікавай:

– Гэта той момант, калі Беларусь сапраўды была незалежнай. Вельмі цікава сустрэцца з людзьмі, якія былі непасрэднымі сведкамі гэтых падзей.

Лекцыя была вельмі цікавай. Таму моладзь яшчэ доўга задавала пытанні па тэме Дня Волі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя