У беларускім хабе «Новая Зямля» ў Беластоку пачынае працаваць гістарычная школа
У беларускім хабе «Новая Зямля» пачынае працаваць гістарычная школа для падлеткаў і іх бацькоў, якая атрымала назву «Адкуль наш род». У якасці выкладчыка ў ёй выступіць вядомы пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Кажа сябра Рады хаба Надзея Салаўёва:
– Самае асноўнае, што я хачу прарэкламаваць, гэта гістарычнае падарожжа, урокі гісторыі з Уладзімірам Арловым, якія будуць адбывацца па чацвяргах з шасці вечара да сямі трыдцаці для падлеткаў і дарослых. Паглядзім, як пойдзе, але гэта будуць паўнавартасныя заняткі па гісторыі. Напрыканцы кожнага занятку будзе віктарына з прызамі ад настаўніка. То-бок спачатку веды, а потым кантроль гэтых ведаў. Усё, як мае быць.
Першыя заняткі ў гістарычнай школе адбудуцца 12 студзеня ў Беларускім хабе «Новая Зямля» па адрасе ul.Wyszyńskiego 6A. Першая тэма заняткаў: «Старажытныя беларускія княствы». Пачатак – а 18-й гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя
