У Беласток на летні сезон вяртаецца кола агляду
Увечары 26 сакавіка пачалося мантаванне кола агляду. Гэты атракцыён зноў вяртаецца на плошчы Беластока. Ён будзе стаяць паміж гарадской ратушай і фантанам.

У гэтым годзе гэты атракцыён усталююць крыху раней, чым у мінулым. Летась ён пачаў працаваць ад 8 траўня. Сёлета атрыкцыён прыме першых наведнікаў яшчэ да першатравеньскага свята.
Кола агляду абсталявана 20 гандоламі і на іх адначасова зможа змясціцца 120 чалавек. Вышыня атракцыёну каля 30 метраў.



Беларускае Радыё Рацыя
