У Беласток прывезлі трафейную самаходку РФ
У Музеі войска ў Беластоку новы экспанат – самаходная 152-мм гаўбіца 2С19 „МСТА-С” Расеі.

Самаходка была падпаленая і кінутая расейскімі акупантамі на тэрыторыі Украіны ў 2022 годзе. Экспанат будзе размешчаны на тэрыторыі ваеннага музею ў Беластоку (ul. Węglowa 3).

Гэта пакуль першы і адзіны такога кшталту аб’ект у Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Muzeum Wojska w Białymstoku
