У Беластока новы віцэ-прэзідэнт
Збігнеў Нікітаровіч з “Грамадзянскай платформы” ды гарадскі радны стаў новым віцэ-прэзідэнтам Беластока.
Ён змяніў Роберта Юзвюка з “Грамадзянскай платформы”. У гарадскую раду ўвойдзе Стэфан Нікіцюк, які раней быў звязаны з “Форумам паляшскіх меншасцяў”.
Паводле Збігнева Нікітаровіча, гэта добрая навіна для нацменшасцяў Беластока:
– У нас быў адзін радны з “Форуму меншасцяў” Яраслаў Назарук, а цяпер гэты лагер павялічыцца за кошт Станіслава Нікіцюка. Я перакананы, што мы далей будзем супрацоўнічаць у кантэксце надыходзячых выбараў, што “Грамадзянская платформа” будзе падтрымліваць у Беластоку ды рэгіёне нацыянальныя меншасці. Лічу, што ў Падляшскім ваяводстве і Беластоку вельмі важна не “адстаўляць у кут” нацыянальныя меншасці.
Збігнеў Нікітаровіч будзе адказваць у магістраце, сярод іншага, за сацыяльныя і камунальныя справы ды ахову навакольнага асяроддзя.
Нікітаровіч з 2006 года з’яўляецца гарадскім радным у Беластоку. Раней ён быў журналістам “Kuriera Porannego”.
Лукаш Леанюк, Беласток, Беларускае Радыё Рацыя