У Беластоку 2017-ы будзе годам Людвіка Заменгофа



Графіці, фільмовыя майстар-класы для дзяцей і моладзі, кулінарная кніжка, а таксама музычны фестываль. Так Беласток ушануе сотую гадавіну смерці свайго самага славутага жыхара – Людвіка Заменгофа.

0f9723

Святкаванні пройдуць пад патранатам ЮНЕСКА, якое 2017-ы – абвясціла годам стваральніка мовы эсперанта.

Як адзначае прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі, ідуць размовы з управай горада пра тое, каб афіцыйна наступны год – быў годам Заменгофа таксама ў Беластоку:

– Звернімся да гарадской Рады ў справе прызнання 2017-га – годам Людвіка Заменгофа. Ведаем, што радныя раней 2017-ы абвясцілі годам Юзафа Пілсудскага, але гэта не перашкаджае, бо ЮНЕСКА абвясціла на цэлым свеце 2017-ы – годам Заменгофа, таму па любому будзем мець год Заменгофа.

Святкаванне пачнецца ў лютым з тэсту ведаў па гісторыі Беластока і жыцця самаго Лазара Заменгофа. Горад плануе таксама выдаць зборнік вершаў Веслава Казанэцкага на мове эсперанта.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя