У Беластоку абмеркавалі гісторыю і сучаснасць беларускіх арганізацый на Падляшшы



У Беластоку на дыскусіі «Свае пра сваЁ» абмеркавалі гісторыю і сучаснасць беларускіх арганізацый на Падляшшы

 У Беластоку працягваецца цыкл дыскусій пра Падляшша «Свае пра сваЁ», якія ладзіць беларускі гістарычны клуб Beer&History. Гэтым разам абмяркоўвалі гісторыю, сучаснасць і перспектывы беларускіх арганізацый на Падляшшы. Пра сучасны стан арганізацый гаворыць госць сустрэчы – старшыня Беларускага гістарычнага таварыстваў Польшчы Алег Латышонак:

–  Стан ёсць даволі кепскі, паколькі няма прытоку маладога пакалення. Але ёсць толькі спадзяванне, што прыезджыя беларусы пяроймуць ад нас бел-чырвона-белы сцяг. Яны, дарэчы, і пад гэтым сцягам сюды і прыехалі. Сімвалічна. Ну, і працягнуць далей тое, што мы пачалі.

Цыкл дыскусій пра Падляшша «Свае пра сваЁ» ладзіцца сумесна беларускім гістарычным клубам Beer&History і фондам „Камунікат”. У бліжэйшы аўторак у каворкінгу MostMedia адбудзецца заключная сустрэча, якая будзе прысвечаная перспектывам беларусаў Падляшша.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя