У Беластоку абмеркавалі выданне «Ніва. Фотаархіў»
У клубе Fama ў Беластоку прайшла творчая вечарына, падчас якой адбылося абмеркаванне альбома «Ніва. Фотаархіў».

Выданне ўвабрала ў сябе каля 350 фотаздымкаў, якія публікаваліся на старонках тыднёвіка «Ніва» ў розныя часы ад 1956 па 2000 гады. Па словах рэдактара фотаальбома Паўла Грэся, праца над выданнем доўжылася паўтара года. За гэты час прыйшлося адлічбаваць болей за 20 000 фотаздымкаў з архіва «Нівы».
– Для мяне найбольш цікавымі эстэтычна былі здымкі з мінулага. Сучаснасць для мяне звычайная. І ў мастацкай форме здымкі былі настолькі адрозныя, што не пасавалі да гэтай базы, якая атрымалася з матэрыялу з часоў 50-60-70-80 гадоў. Гэта быў час, які для мяне аказаўся найбольш вартасным, калі ідзе пра мастацкую якасць.
Тыднёвік «Ніва», чые фотапублікацыі ўвабраў у сябе альбом «Ніва. Фотаархіў», выдаецца ў Беластоку ад 1956 году. Факсімільную копію першага нумару вы можаце знайсці ў дадатку да выдадзенага фотаальбому.








Беларускае Радыё Рацыя
