У Беластоку абмяркоўваюць памежжа і шматкультурнасць



Тэмы памежжа і транскультурных працэсаў абмяркоўваюць сацыёлагі на адмысловай міжнароднай канферэнцыі ў Беластоцкім універсітэце.

kanferencyja_uwb

Пляцоўка беластоцкай навучальнай установы выбраная не выпадкова – паколькі навукоўцы з Інстытута сацыялогіі ўніверсітэта шчыльна займаюцца вывучэннем пытання памежжа.

Палітычная абстаноўка прапануе навукоўцам актуальныя пытанні для абмеркавання, заўважае доктар сацыялогіі з Беластоцкага універсітэта Катажына Штоп-Руткоўская:

– Пытанне памежжа становіцца вельмі важным з увагі на апошнія падзеі ў Еўразвязе. Мы кажам пра ўсю Еўропу і пра тое, што межы Еўразвяза, яго памежжа звязана з рознымі цывілізацыямі. Яно становіцца ключавым, поўным напружання, а нават месцам патэнцыйных канфліктаў. Мы разважаем, на колькі змены, напрыклад, звязаныя з прыёмам чарговых эмігрантаў і уцекачоў могуць уплываць на тое, што адбываецца на памежжы Еўропы.

Навукоўцы-сацыёлагі з Польшчы, Украіны, Літвы, Расеі, Вялікабрытаніі ды Беларусі прыехалі на канферэнцыю “Памежжа. Шматкультурнасць”, якая будзе праходзіць у Беластоцкім універсітэце на працягу двух дзён.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя