У Беластоку абмяркуюць альбом „Ніва. Фотаархіў”



У Беластоку абмяркуюць фотаальбом, які складзены з фотаздымкаў, што цягам дзесяцігоддзяў друкаваліся на старонках тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”. У абмеркаванні возмуць удзел Яўген Вапа, Юрка Асеннік, Павел Грэсь і Ілона Карпюк.

12 красавіка 2022 г. Пачатак 18:00.

Клуб Fama, вул. Legionowa, 5

Уваход вольны.

Гэтым разам гаворка пойдзе пра фотаальбом «Ніва. Фотаархіў», які быў выдадзены Праграмнай радай тыднёвіка «Ніва» ў Беластоку з фотаздымкамі 1956 – 2000 гг.

Аўтары распавядуць пра закуліссе паўстання альбому і пра саму кнігу. Альбом быў адзначаны ў конкурсе на «Фатаграфічнае выданне 2021 года» у рамках фотафестывалю ў Лодзі.

Гасцямі сустрэчы стануць:

Яўген Вапа – старшыня Праграмнай рады тыднёвіка „Ніва”, галоўны рэдактар.

Павел Грэсь – рэдактар альбому ​​«Ніва. Фотаархіў», фатограф.

Юрка Асеннік – графік, спявак.

Сустрэчу будзе весці Ілона Карпюк – беларуская журналістка, спявачка.