У Беластоку адбудзецца фэст Underground/Independent



Паказы фільмаў, выставы, канцэрты і майстаркласы – усё гэта ў межах фестывалю ¿Underground/Independent? у Беластоцкім асяродку культуры. 

Фестываль 18 гадоў прадстаўляе незалежных мастакоў, музыкаў, фільмейкераў. За гэты час шмат змянілася, але ідэя застаецца, кажа Мацей Рант з Беластоцкага асяродка культуры:

– Стараемся больш паказваць асобаў, якія паспрыялі эвалюцыі мастацтва, цікавыя накірункі, а таксама тое, што пэўныя рэчы можна рабіць па-іншаму.

На фестывалі апрача выставаў, канцэртаў ды паказаў кіно, пройдуць майстаркласы для дзяцей і моладзі па стварэнні плакату і графіці. На мастаркласах для старэйшых, асобы ва ўзросце 55+ навучацца рабіць татуіроўкі.

Мерапрыемства пройдзе ў выходныя 9-11 сакавіка і 16-18 сакавіка. З праграмай мерапрыемства можна азнаёміцца на сайце Беластоцкага асяродка культуры bok.bialystok.pl.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя