Сустрэча з Алесем Бяляцкім у Беластоку



Алесь Бяляцкі сустрэўся з супрацоўнікамі рэдакцыі Тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”.

P1640780

Ales 11218931_835436489844587_6157086786669954487_n

DSC00104

* * *

27 траўня ў Беластоку з візітам пабывае грамадскі дзеяч і праваабаронца Алесь Бяляцкі.

У межах візіту Алеся Бяляцкага адбудуцца дзве сустрэчы:

– 12:00 (сустрэча для СМІ), у рэдакцыі Тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва” – вуліца Заменгофа 27.

– 18:00 (сустрэча для ўсіх зацікаўленых), у будынку Беларускага Радыё Рацыя – вуліца Цёпла 1/7.

Алесь Бяляцкі з’яўляецца кіраўніком праваабарончага цэнтра “Вясна”. За дзейнасць накіраваную на абарону правоў чалавека і дэмакратызацыю выбарчых працэсаў неаднаразова трапляў за краты. Быў зняволены ад жніўня 2011 да чэрвеня 2014 года.

Алесь Бяляцкі з 2007 года з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, а таксама сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў і аўтарам кніг: “Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера”, “Літаратура і нацыя”, “Асьвечаныя беларушчынай”, “Халоднае крыло радзімы”.

За сваю праваабарончую дзейнасць узнагароджаны:

– прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава ад Хельсінкскага камітэта, 2006 год,

– прэміяй Homo Homini ад арганізацыі People in Need, 2006 год,

– прэміяй Вацлава Гавела ад Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, 2013 год.

Беларускае Радыё Рацыя 

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы “Ніва”

Фота facebook.com