У Беластоку адбудзецца сустрэча Зянона Пазняка з беларусамі
16 гадоў таму
Мерапрыемства пройдзе пры ўдзеле аб’яднання “Рух”, сукіраўніка “Вольнай Беларусі” Паўла Усава, дэлегата Каардынацыйнай Рады Яна Рудзіка і іншых.
Распавядае прадстаўнік аб’яднання “Рух” Ян Ермаловіч.
– Агульная тэма нашых размоў-сустрэч – гэта нацыянальная ідэя. І вось ужо ў рамах нацыянальнай ідэі мы абмяркоўваем усе важныя для беларусаў тэмы. Гэта акупацыя Беларусі, якая цяпер адбываецца, вайна ва Украіне, некаторыя палітычныя моманты з жыцця беларускай дыяспары за мяжой. Мы ўжо ездзілі, рабілі такія паездкі ў Гданськ і Вроцлаў, яны прайшлі з поспехам, было шмат людзей.
Сустрэча адбудзецца ў хабе “Новая зямля” (Stefana Wyszyńskiego 6A). Уваход вольны.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя