У Беластоку адбудзецца творчая сустрэча з Дарафеем Фіёнікам



У бліжэйшы чацвер, 25 траўня, Культурнае Таварыства „Ruś” у Беластоку запраше на чарговую сустрэчу. Гэтым разам героямі будуць знаўцы гістарычнай, фальклорнай і культурнай спадчыны беларусаў Падляшша – Ганна Фіёнік і Дарафей Фіёнік

Старшыня Фонду «Музей Малой бацькаўшчыны” ў Студзіводах прадставіць найноўшую кнігу, выдадзеную фондам, «PARAFIA MALESZE. HISTORIA I KULTURA».

Адбудзецца таксама прэзентацыя выдання, прымеркаванага да 20-годдзя Студыі Фальклору Падляшскіх Беларусаў «Жэмэрва».

Выступяць калектывы “Асочнікі” і “Жэмэрва”. Пачатак сустрэчы а 18-тай гадзіне ў Цэнтры Праваслаўнай Культуры ў Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя