У Беластоку адбудзецца ўрачыстае адкрыццё скверу Вольнай Беларусі
14 ліпеня а 16.00 у Беластоку адбудзецца ўрачыстае адкрыццё скверу Вольнай Беларусі (каля Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь).
Будуць прысутнічаць прадстаўнікі гарадскіх уладаў, а таксама запрошаныя беларускія госці, у тым ліку – Святлана Ціханоўская. Адкрыццё Сквера – добрая нагода, каб прыйсці і выказаць сваю ўдзячнасць уладам Беластока за салідарнасць і дапамогу, якую мы добра адчуваем працягам апошніх некалькіх год, а таксама і прыгадаць, наколькі шмат беларусаў у Беластоку.
Таксама нагадваем, што ў гэты самы дзень, 14 ліпеня, адбудзецца адкрыццё Фестывалю Абуджаных Tutaka 2023.
Усіх жадаючых а 17.15 беларуская дыяспара Беластока запрашае сабрацца, каб разам рушыць на фестываль аўтамабільнай калонай з бчб-сцягамі.