У Беластоку адбылася гарадская “Стаднёўка”
Прамова гетмана Яна Клеменса Браніцкага, а таксама традыцыйны танец паланэз. За 100 дзён да экзаменаў на атэстат сталасці на Рынку Касцюшкі ў Беластоку адбылася ўжо 9 раз запар гарадская “Стаднёўка”.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі пераапранутыя ў гістарычныя строі вучні з ўсіх сярэдніх школ Беластока.
У першай пары разам з “жонкай” гетмана Ізабелай Браніцкай паланэз танцаваў прэзідэнт Тадэвуш Трускаляскі.
– 100 дзён – гэта дні цяжкай і напружанай працы. І гэтую працу трэба пачаць з забавы.
– Тут сабраліся вучні з усіх школ Беластока – будучыя выпускнікі.
– Прадстаўляю сабой Ізабэлу Браніцкую. Я апранута ў класічны строй, характэрны для той эпохі.
Хоць афіцыйна сезон “стаднёвак” распачалі сёння, у некаторых ліцэях мерапрыемствы ўжо адбыліся.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара
