У Беластоку адбылася маштабная аварыя энергасістэмы (абноўлена)
На энергапрадпрыемстве Беластока адбыўся пажар, у выніку якога каля 90 тысяч жыхароў горада засталіся без электрычнасці. Таксама існавала небяспека таго, што з-за аварыі наша радыё прыпыніць вяшчанне.
„З 11-й гадзіны паступова аднаўляем пастаўкі електрычнасці”, – паведаміла прэс-сакратар падляшскага ваяводы Ёанна Пільціцка:
– А 11-й гадзіне каля 90 тысяч жыхароў Беластока былі пазбаўлены электраэнергіі, а 12-й гадзіне іх засталося толькі каля 40 тысяч. Спадзяемся, што аварыя будзе ліквідавана напрацягу бліжэйшых гадзін, пра гэта інфармуюць службы. Загарэўся трансфарматар па вуліцы Электрычнай, але вельмі хутка ўзгаранне было патушана.
Аварыя здарылася каля 9-й гадзіны раніцы, але а 11.45 энергазабеспячэнне ў горадзе было адноўлена. Працы па ліквідаванні аварыі працягваюцца.
Беларускае Радыё Рацыя