У Беластоку адбылася прэзентацыя кнігі «Свінні» і арт-буку «Bloodlands 20/22»
У беларускім хабе «Новая зямля» 6 кастрычніка адбылася прэзентацыя кніг «Свінні» Аляксандра Чарнухі і арт-буку «Bloodlands 20/22» Алеся Плоткі. Гэтыя выданні асэнсоўваюць беларускую рэчаіснасць у розных напрамках: сатырычным і дэкаланіяльным.
Думкамі наконт важнасці дэкаланіяльнай оптыкі ў літаратуры падзяліўся Алесь Плотка:
– Проста так выйшла, што Беларусь і Украіна зараз у эпіцэнтры гэтых падзеяў. Паміж намі стасункі вельмі напружаныя, мякка кажучы. І для мяне важна не згубіць гэтую оптыку ўнутры самаго сябе з разуменнем таго, што гэта часткі ўсё ж такі аднаго працэсу. Крэмль спрабуе давесці, што ў прынцыпе ніякіх беларусаў і ўкраінцаў няма, таму сітуацыя гэта яшчэ горшая. Імперый было багата, яны ўсе больш-менш скончылі сваё існаванне, а вось мы дагэтуль вырываемся з гэтых лапаў.
«Bloodlands 20/22» — фотаальбом з вершамі, прысвечаны падзеям, якія адбываліся ў Беларусі і Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя