У Беластоку адбылася прысяга жаўнераў тэрытарыяльнай абароны



Больш за 80 жаўнераў Падляшскай брыгады Войск тэрытарыяльнай бароны ўсклалі ўрачыстую прысягу на плошчы Пілсудскага перад Драматычным тэатрам у Беластоку.

На мерапрыемстве прысутнічаў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч, афіцэры войска, камбатанты, прадстаўнікі касцёла і царквы ды сем’і жаўнераў.

У Падляшскай брыгадзе тэрытарыяльнай абароны будзе служыць каля 3 тысяч жаўнераў.

Яны будуць базавацца ў Сувалках, Ломжы, Беластоку і Бельску Падляшскім.

Войскі тэрытарыяльнай абароны былі створаны на пачатку 2017 года.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара