У Беластоку адбылася сустрэча са стыпендыятамі ў галіне мастацтва
Сёлета дзякуючы падтрымцы горада будзе рэалізавана каля 20 розных культурніцкіх праектаў.

18 студзеня беластоцкія мастакі атрымалі стыпендыі прэзідэнта горада Тадэвуша Трускаляскага. Сярод іх 8 маладых і 10 прафесійных мастакоў. Агульная сума стыпендый складае 232 тыс. зл.
Ва ўстаноўлены тэрмін у гарадскую ўправу Беластока было пададзена 22 заяўкі на выдзяленне стыпендый маладым мастакам на 2022 год. Заяўкі, якія прайшлі працэдуру, ацэньваліся стыпендыяльнай камісіяй. Прэзідэнт Беластока прызначыў 8 гадавых і 2 паўгадавыя стыпендыі на суму 142 тысячы злотых.
Паводле bialystok.pl
