У Беластоку адбылася сустрэча з аўтарам кнігі на падляшскай мове Віктарам Стахвюком
“Подых тэмры. Стэжкамі пэрэжытага”- такую назву мае найноўшая кніга беларускага пісьменніка, грамадскага, культурніцкага і палітычнага дзеяча Віктара Стахвюка. Сустрэча з аўтарам і прамоцыя кнігі адбылася ў пятніцу, 18 сакавіка, у беластоцкім Цэнтры Праваслаўнай Культуры.
“Выключнасць рамана ў тым, што ён напісаны на гаворцы беларусаў Падляшша,”- кажа выдавец і рэдактар кніжкі, старшыня Фонду “Музей малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах” – Дарафей Фёнік:
– Мы занялі такую нішу ў літаратуры Падляшскіх беларусаў, якая, скажам, яшчэ не занятая і маларазвітая. Літаратуры на мове падляшска-рускай. Думаю, што калі ўжо маем раман і гэта раман такога аб’ёму, то наша падляшская літаратура развіваецца і ідзе ў добрым напрамку.
Кніга “Подых тэмры. Стэжкамі пэрэжытага” Віктара Стахвюка ўжо пятая, яна выйшла ў серыі “Літаратура Падляшскіх беларусаў”, якую выдае Фонд “Музей малой Бацькаўшчыны” ў Студзіводах.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток