У Беластоку адбылася сустрэча жанчын Падляшша
У Беластоку адбылася сустрэча жанчын Падляшша: жадаючых прыняць удзел у мерапрыемстве было каля 800 чалавек. Спікеркі і актывісткі распавялі наведвальніцам пра ўласныя праекты, а таксама абмеркавалі актуальныя пытанні, звязаныя з палітычнай і сацыяльнай павесткай.
Да жанчын звярнуўся і віцэ-маршалак Падляшша Марэк Ольбрыш:
– Жанчыны павінны знайсці сваё натхненне, паразмаўляць, абмяняцца досведам, заахвоціць іншых да дзейнасці. Мы з жонкай ужо 40 гадоў і што незвычайна важна, гэта свабода ў сваіх дзеяннях, гэта ўмова пры якой чалавек можа рэалізавацца. І гэтага вам жадаю ў жыцці.
Выступленні праходзілі ў трох аддзяленнях. Спікеркі асэнсавалі жаночасць як моц, якая дазваляе ствараць новыя рэчы, а таксама закранулі неабходнасць падтрымкі псіхалагічнага і фізічнага стану жанчын.
Беларускае Радыё Рацыя