У Беластоку адбыўся фінал конкурсу „Крэсы”
Фінал конкурсу дэкламатараў „Крэсы” адбыўся 9 снежня ў Беластоцкім тэатры лялек.

Сёлета ў Беласток прыехалі ўдзельнікі з 8 краін, у тым ліку з Беларусі, Украіны, Літвы, Малдовы і Чэхіі. Беларуска Надзея Раманчук атрымала дыплом за інтэрпрэтацыю твора Адама Міцкевіча.
Да пераможцаў і лаўрэтаў звярнулася прэзідэнт Падляшскай філіі Таварыства „Wspólnota Polska” Ганна Кетліньска:
– Конкурс працягваўся ад кастрычніка. Вы напэўна чулі, што гэта быў конкурс для розных узростаў. У Беласток прыехалі пераможцы са сваіх краін старэйшага ўзросту 16+. Мы прымаем маладых людзей, якія ўдзельнічаюць ў творчых сустрэчах рознага кшталту.
Акрамя дэкламавання вершаў, удзельнікі „Крэсаў” літаральна за два дні падрыхтавалі выніковы спектакль. Яго прэзентацыя адбылася ў фінальны дзень конкурсу.






Беларускае Радыё Рацыя
