Рэгіянальны агляд 6-га міжнароднага фестывалю песні Анны Герман



Прыхільнікі творчасці Анны Герман – маладыя і старэйшыя – сабраліся ў Беластоку. Тут прайшоў рэгіянальны агляд 6-га міжнароднага фестывалю песні Анны Герман.

Каля 30-ці маладых вакалістаў (ад 18 да 28 гадоў) з рэгіёнаў усходняй Польшчы падалі заяўкі і ўдзельнічалі ў спаборніцтве. Усе страшэйшыя за гэты ўзрост – маглі выступаць па-за конкурсам. У Беласток заспяваць песні Анны Герман прыехалі з розных гарадоў.

Магдалена Земба: Я з Гданьска. Навучаюся опернаму спеву, але спеў Анны Герман блізкі опернаму спеву.

Анна Стасілевіч: Маю 18 гадоў, учуся ў трэцім ліцэі ў Беластоку. Каля 8-мі год вучу расейскую мову. Лічу, што варта спяваць песні Анны Герман па-расейску, бо гэта была для яе важная мова.

Ірына Грахоўская: Выкладаю ў гарадзенскім гуманітарным коледжы. Для мяне Анна Герман – гэта ў першую чаргу высачайшы арыстакратызм, культура, незвычайная тонкасць, чуласць і душэўнасць.

У конкуре таксама ўдзельнічалі вакалісты з Гародні. Конкурс традыцыйна арганізоўвае Падляшскае аддзяленне Таварыства супрацоўніцтва „Польшча-Усход” разам з шэрагам іншых ініцыятыў. Арганізацыю конкурсу падтрымліваюць беластоцкія гарадскія і падляшскія ваяводскія ўлады.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя