У Беластоку адбываюцца майстар-класы пад назвай «Школа супраць мовы варожасці»
Даць базавыя веды пра тое, як функцыянуе мова, соцыюм і медыя, каб удзельнікі ў будучым змаглі супрацьдзейнічаць мове нянавісці і дыскрымінацыі ў школах і адукацыйных прасторах. У беластоцкай галерэі Арсенал распачаліся двухдзённыя майстар-класы пад назвай «Школа супраць мовы варожасці».
Пра галоўную тэму майстар-класаў распавяла вядоўца, супрацоўніца Цэнтра грамадзянскай адукацыі (CEO) Сюзанна Крыштофік:
– Хочам закрануць тэму міграцыі. Гэта досыць актуальная тэма. Думаю, што на гэтых варштатах будуць закранацца розныя тэмы, мы будзем працаваць па такім метадзе: кожны будзе расказваць сваю гісторыю. Будзе крыху візуальнай інфармацыі, але перадусім абмяркоўваць асабісты вопыт.
Па словах Сюзанны Крыштофік, найбольш рэальныя сацыяльныя наступствы мова варожасці мае ў СМІ. Яна можа прывесці да гвалту, стварае атмасферу заахвочвання да радыкалізацыі поглядаў і да больш смелага іх выказвання і дэманстрацыі.
„Мерапрыемства праходзіць у рамках праекта «Школа адкрытасці. «Падтрымка гендэрнай роўнасці», які фінансуецца Ісландыяй, Ліхтэнштэйнам і Нарвегіяй з фондаў ЕЭЗ у рамках праграмы «Актыўныя грамадзяне – Рэгіянальны фонд».
Беларускае Радыё Рацыя