У Беластоку адкрыецца беларускі хаб „Новая Зямля”
3-га снежня ў Беластоку адбудзецца адкрыццё беларускага хаба „Новая Зямля”. Хаб „Новая Зямля” – гэта супольная пляцоўка для арганізацый, ініцыятыў ды актывістаў Беластока.

Арганізацыя зарэгістравана як недзяржаўная арганізацыя ў Польшчы 30-га верасня 2022 года.
Місіяй хаба з’яўляюцца развіццё грамадска-палітычнай актыўнасці, захаванне самаідэнтычнасці беларусаў, якія вымушаныя былі пакінуць Беларусь або часова пражываюць у Беластоку. Асноўнымі накірункамі дзейнасці пляцоўкі стануць адукацыйныя і культурніцкія мерапрыемствы.
Хаб адкрыецца 3-га снежня, а 14:00 па адрасе вул. Вышынскага 6A/ul.Wyszyńskiego 6A.
