У Беластоку адкрылася Бюро малых і сярэдніх прадпрыемстваў



У Беластоку адкрылася Бюро малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Яго дырэктарам прызначаны Шчэпан Баршчэўскі. На ўрачыстае адкрыццё, якое адбылося сёння, прыехалі кіраўнік агульнапольскай арганізацыі Бюро Адам Абрамовіч, а таксама віцэ-прэм’ер, міністр навукі і адукацыі Польшчы Яраслаў Говін.

Аддзелаў Бюро было толькі чатыры па ўсёй краіне, цяпер паўстаў пяты, адзначыў віцэ-прэм’ер Польшчы Яраслаў Говін.

– У Беластоку паўстала адно з пяці Бюро малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Гэта невялікая ўстанова, якая служыць для таго, каб у канфліктах паміж прадпрымальнікамі і дзяржаўнымі ўстановамі хтосьці мог прадстаўляць пакрыўджаных прадпрымальнікаў. А адкрылі мы яго ў Беластоку таму, што Падляшша належыць да польскіх рэгіёнаў, якія развіваюцца найбольш хутка.

Аддзел Бюро малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Беластоку будзе абслугоўваць два ваяводствы — Падляшскае і Вармінска-Мазурскае. Яно будзе знаходзіцца па адрасе Беласток, вуліца Цёплая, 1.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток