У Беластоку адкрылася фотавыстава „Сляды габрэйскай гісторыі і культуры”



Сляды жыцця былых беластачан габрэйскай нацыянальнасці вачыма дзяцей і моладзі былі прадстаўлены 7-га ліпеня на адкрыцці выставы ля Комплексу навучальных устаноў № 2 па адрасе вул. Жабія. Гэта адно з мерапрыемстваў, уключаных у каляндар святкавання 80-х угодкаў паўстання ў Беластоцкім гета.

Кажа пераможца фотаконкурсу Матэуш Коц:

– Важна, каб гісторыя жыла, каб не забывалі пра тое, што было. Гэтыя людзі жылі тут, пакінулі свой след, маюць права, трэба каб мелі сваё месца ў прасторы. Адкуль зацікаўленасць габрэйскай тэматыкай? Скажу шчыра, што не цікавіўся да часу, пакуль не пабачыў, што ёсць кінематаграфічны конкурс. Зацікавіўся і заўважыў, як часта гэта гісторыя абмінаецца ў нашым горадзе. Варта пацікавіцца, паадкрываць штосьці, паглядзець, як выглядаў гэты горад калісьці. Фатографаў помнік Вялікай сінагогі, якая калісьці была ў Беластоку.

Фотавыстава „Слядамі габрэйскай гісторыі і культуры” будзе даступная ўсё лета на плоце Комплексу навучальных устаноў № 2, што насупраць Плошчы Мардэхая Тэненбаўма.

PORTRAIT_TYPE

Беларускае Радыё Рацыя