У Беластоку адкрылася фотывыстава моладзі з Беларусі і Украіны



Фонд POLZA урачыста адкрыў фотавыставу «Штодзённасць». Фотаздымкі, прадстаўленыя на выставе, зроблены маладымі людзьмі з вопытам міграцыі, якія прыехалі з Беларусі ды Украіны і жывуць у Беластоку.

Кажа віцэ-прэзідэнт фонда POLZA Кацярына Гецка:

– Наш праект разлічаны для дзяцей, якія знаёмыя з эміграцыяй. Гэта выстава ўласна дзяцей, якім 15-18 гадоў, якія праз фатаграфіі паказалі свае пачуцці, што яны адчуваюць, калі пераехалі ў іншую краіну. Дзеці, якія прымаюць у нас удзел у выставе, з Украіны і Беларусі.

Фотыставу «Штодзённасць» беларускай і ўкраінскай моладзі можна будзе паглядзець у гандлёвым цэнтры Alfa Centrum Bialystok да 24-га чэрвеня ўключна. Уваход з вуліцы Świętojańska 15. Праект рэалізаваны пры падтрымцы Ісландыі, Ліхтэнштэйна і Нарвегіі з фондаў ЕЭЗ у рамках Праграмы Актыўныя Жыхары – Фонд Рэгіянальны.

Беларускае Радыё Рацыя