У Беластоку адкрылася канферэнцыя «Сібір і Польшча — агульныя месцы ў літаратуры і гісторыі»



З 20-га па 21-е красавіка ў Музеі Памяці Сібіры праходзіць навуковая канферэнцыя «Сібір і Польшча — агульныя месцы ў літаратуры і гісторыі», на якой выступаюць гісторыкі, літаратуразнаўцы, этнографы і музыказнаўцы.

Сярод іх – настаўніца Агата Маркевіч, якая зрабіла даклад пра лёс жанчын у Сібіры, у тым ліку з Беларусі, высланых пасля паўстання 1863 года:

– Дакладна не вядомая колькасць, але на тэрыторыі Беларусі таксама адбываліся моцныя рэпрэсіі пасля паўстання. Дастаткова было мець падазроныя сувязі, каб з боку расейскіх уладаў былі трактаваныя за асобы, якія з’яўляюцца патэнцыйнымі ўдзельнікамі паўстання. У сувязі з гэтым значная колькасць такіх грамадзянаў таксама апынулася ў Сібіры, і з імі таксама паехалі жонкі.

Канферэнцыя ў Беластоку праходзіць пад навуковым патранатам Камісіі па даследаваннях гісторыі Сібіры Польскай акадэміі навук. Па выніках навуковага сходу будзе выдадзены зборнік навуковых дакладаў.

Беларускае Радыё Рацыя