У Беластоку адкрылася пленэрная выстава да 700-годдзя Вільні
На плошчы Касцюшкі, каля помніка маршалу Пілсудскаму, адкрылася юбілейная выстава, прысвечаная 700-годдзю заснавання Вільні.
З адкрыццём выставы павіншаваў Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:
– Разам праводзім не вялікую, але важную і сімвалічную выставу, каторая распавядае пра 700-годдзе сталіцы Літвы – Вільні. Гэты горад, калі Рэч Паспалітая аб’ядноўвала абодва народы, быў важны для іх краю. І для нас таксама важны горад – асабліва з увагі культуралагічнай значнасці Вострай Брамы.
Урачыста адкрыла выставу міністр-дарадца Амбасады Рэспублікі Літва ў Рэспубліцы Польшча Аўдроне Маркевічэне:
– У мінулым годзе ў Беластоку экспанавалася выстава, прысвечаная Коўну, які з’яўляецца партнёрскім горадам Беластоку. А ў гэтым годзе запрашаем у Вільню. У імя амбасадара Літвы пана Эдуардаса Барысаваса маю гонар пераказаць прывітанне. 25 студзеня 1323 года Вялікі князь літоўскі Гедымін накіраваў ліст да жыхароў Любэка, Брэмена, Магдэбурга і іншых еўрапейскіх гарадоў, у каторым запрашаў рыцараў, лекараў і рамеснікаў да жыхарствы ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Юбілейную выставу, прысвечаную 700-годдзю заснавання Вільні, можна агледзіць пад адкрытым небам на плошчы Касцюшкі да 14-га жніўня ўключна.
Беларускае Радыё Рацыя