У Беластоку адкрылася выстава беларускіх мастакоў
Містычны яркі рэалізм супраць гармоніі колераў даўніх імпрэсіяністаў. Ваяводскі асяродак анімацыі культуры ў Беластоку запрашае на выставу карцін двух мастакоў з Беларусі – Станіслава Кузьмара і Валерыя Стратовіча. Арганізатары выставы супрацьпаставілі вялікія містычныя і шматколерныя карціны Стратовіча і імпрэсіяністычныя пастэльныя творы Кузьмара.
“Мае карціны інспіраваныя транспамежным краявідам”, – кажа Станіслаў Кузьмар.
– Я не пішу дакладна, з натуры кожны свой краявід, а проста ствараю іх у сваёй майстэрні. Канешне, на ўражаннях натуральных, з прыроды, але працы пішуцца ў майстэрні, дапаўняюцца ад сябе, стылізуюцца, лішняе адбіраецца, галоўнае застаецца.
Станіслаў Кузьмар жыве і працуе ў Ваўкавыску. Яго работы знаходзяцца ў музеях Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях як у краіне, так і за яе межамі.
Валерый Стратовіч з 1988 года вядзе ў Гародні актыўную мастацкую дзейнасць.
Выстава мастакоў працуе ў галерэі Ваяводскага асяродка анімацыі культуры па адрасе вул. Кіліньскага, 8 (Kilińskiego, 8).
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара