У Беластоку адкрылася выстава «Па-між словамі», прысвечаная бітве пад Монтэ-Касіна



У Музеі войска ў Беластоку адкрылася выстава пад назваю «Па-між словамі», прысвечаная 78-й гадавіне перамогі польскіх карпусоў у бітве пад Монтэ-Касіна. На выставе прадстаўленыя дакументы, асабістыя рэчы, узоры ўзбраення і абмундзіравання непасрэдных удзельнікаў той лёсавызначальнай бітвы, сярод якіх было нямала і беларусаў.

Расказвае ўдзельнік клуба, які займаецца гістарычнай рэканструкцыяй той ваеннай кампаніі, Яцэк Міткевіч:

Бітва пад Монтэ-Касіна мела важнае значэнне, бо дзякуючы перамозе ў ёй войскам антыгітлераўскай кааліцыі,  атрымалася здабыць прамы шлях на Рым.

У той пераможнай бітве, у складзе польскіх ваенных фармаванняў, прымалі непасрэдны ўдзел некалькі тысяч беларусаў з Заходняй Беларусі, Віленшчыны і Падляшша. Каля двухсот з іх загінулі і пахаваныя зараз на мемарыяле ў падножжа Монтэ-Касіна.

Беларускае Радыё Рацыя