У Беластоку адкрылася выстава „Сумленнасць, мудрасць, годнасць”
У Беластоку Беларуская асацыяцыя палітвязняў „Да Волі” сумесна з Беларускім хабам „Новая зямля” адкрылі фотавыставу пад назвай „Сумленнасць, мудрасць, годнасць”.
Выстава прысвечана беларускім палітвязням сталага ўзросту.
Кажа арганізатар выстава, актывістка Рэгіна Лавор:
– Беларуская асацыяцыя палітвязняў „Да Волі”, напярэдадні гадавіны „Маршу сталых людзей”, збірала звесткі пра тое, хто зараз адбывае пакаранне, колькі гэтых людзей. Мы звярталіся да праваабарончага цэнтру „Вясна”, Dessidentby, атрымалася 50 чалавек, зрабілі фотаздымкі. Мне хацелася б таксама, калі ёсць магчымасць у слухачоў, паведамляць пра гэтых людзей, мы былі б вельмі ўдзячныя. Трэба ведаць гэтых людзей, распавядаць пра іх і падтрымліваць.
Фотавыстава „Сумленнасць, мудрасць, годнасць” адкрылася ў хабе „Новая зямля” па адрасе: вул. Кардынала Вышыньскага, 6А (ul. kard. St.Wyszyńskiego 6A).
Беларускае Радыё Рацыя