У Беластоку адкрылі год Людвіка Заменгофа



Шэсце, сцягі і ўрачыстая сустрэча – у Беластоку адкрылі год Людвіка Заменгофа.

dsc05364

Беластоцкае таварыства эсперантыстаў прадставіла план культурных мерапрыемстваў на 2017 год, які ЮНЕСКА аб’явіла годам стваральніка мовы эсперанта Людвіка Заменгофа.

dsc0372

Сабраўшыхся на плошчы людзей прывітаў гімн горада ды гімн мовы эсперанта.

Беластоцкая эсперантыстка Эльжбета Карчэўска:

– Урачыста пачынаем год Людвіка Заменгофа. Ёсць грамадзянская ініцыятыва, плануем арганізаваць шмат мерапрыемстваў. Кожная з іх будзе прысвечана Людвіку Заменгофу.

Старшыня Беластоцкага таварыства эсперантыстаў Пшэмыслаў Вежбоўскі:

– ЮНЕСКА ў Польшчы вырашыла, што гэта будзе год Касцюшкі і Заменгофа. Галоўнае, што горад Беласток нас падтрымлівае і Беластоцкі цэнтр культуры таксама хоча штосьці арганізаваць.

У 2017 годзе спаўняецца 100 гадоў са дня смерці стваральніка мовы эсперанта.

dsc05376

Ужо вядома, што адным з галоўных мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілея, будзе Беластоцкі кангрэс эсперанта, у якім прыме ўдзел каля 200 эсперантыстаў з усяго свету.

dsc05381

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара