У Беластоку адкрылі помнік Знак памяці Польскай Галгофы Усходу



Будзе стаяць у месцы дзе тысячы жыхароў Падляшша пачыналі сваю вымушаную вандроўку ў Сібір. На старым Фабрычным вакзале ў Беластоку адкрылі помнік Знак памяці Польскай Галгофы Усходу. Помнік асвячаны ў 78 гадавіну другога вывазу, які арганізавалі Саветы пасля захопу ўсходняй часткі Другой Рэчыпаспалітай у 1939 годзе.

Паводле дырэктара музея войска ў Беластоку, вывезеныя былі не толькі палякі, але таксама прадстаўнікі іншых народаў.

Беласток быў шматкультуным горадам — тут жылі і беларусы, і габрэі, і немцы і для НКВД, для савецкай сістэмы гэта не мела значэння. Ворагам народу мог быць кожны. Тых, хто нейкім чынам трапіў у іх спісы яны папросту вывозілі і не глядзелі на нацыянальнасць.

Другая дэпартацыя на Сібір адбылася 13 і 14 красавіка 1940 года. З тэрыторыі акупаваных саветамі НКВД вывезлі перад усім сям’і асоб, якія станавілі пагрозу для сталінаўскай улады. Сярод некалі дзясяткаў тысяч вывезеных большасць гэта былі жанчыны і дзеці.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток