У Беластоку адкрыўся «Могілкавы Сад» пра вайну ва Украіне
У галерэі «Арсенал» у Беластоку адкрылася выстава «Могілкавы сад». Гэта своеасаблівы дзённік вайны ўкраінскай мастачкі Кацярыны Лісавенкі, якая з дзецьмі з-за расейскага ўварвання была вымушана пакінуць родныя Кіеў і Адэсу.
Разам з Кацярынай Лісавенкай урачыста адкрыў выставу намеснік прэзідэнта Беластока Пшэмыслаў Тухліньскі:
-Людзі ва Украіне змагаюцца за свабоду, у тым ліку і за мастацкую свабоду. Рады, што ў галерэі «Арсенал» з’явілася гэтая выстава.
Кацярыны Лісавенка:
– Я ўдзячная палякам за разуменне і спагаду. Гэта адная з краін, людзі якой дужа дапамагаюць украінцам і дужа спачуваюць. Калі я прывезла сюды свае працы, Эліза і Моніка плакалі. Я вельмі ўдзячная за разуменне і падтрымку.
Выстава «Могілкавы сад» будзе даступная для агляду ўсімі жадаючымі ў галерэі «Арсенал» да 20 чэрвеня ўключна. Уваход вольны і толькі для дарослых.
Беларускае Радыё Рацыя