У Беластоку адкрываецца „шэлтар” для беларусаў
Беларусы змогуць атрымаць часовы прытулак, пачаць вывучэнне польскай мовы, атрымаць кансультацыйную ды псіхалагічную дапамогу.
У Беластоку адкрываецца першы дом часовага прыбывання для грамадзянаў Беларусі вымушаных пакінуць краіну. Першыя жыхары дому – студэнты адлічаныя з беларускіх ВНУ, якія чакаюць паступлення ў ВНУ Польшчы.
Першы беларускі „шэлтар” з’яўляецца супольным праектам Фонду Святланы Ціханоўскай „Краіна для жыцця” і беластоцкага Фонду „Беларусь 2020”. Фінансава праект падтрымліваюць прадстаўнікі беларускай дыяспары з Канады, Вялікабрытаніі, ЗША ды іншых краін.
Адкрыццё дому часовага прыбывання для беларусаў у патрэбе, з удзелам прадстаўнікоў Фондаў „Краіна для жыцця” і „Беларусь 2020”, адбудзецца 8 снежня.
Беларускае Радыё Рацыя
