У Беластоку адзначаюць 82-ю гадавіну пачатку першай масавай дэпартацыі ў Сібір
У Беластоку на гэтым тыдні адзначаюць 82-ую гадавіну пачатку першай масавай дэпартацыі ў Сібір. Сёння памятныя мерапрыемствы пройдуць вечарам каля будынка Музея памяці пра Сібір. Там а 19-ай гадзіне плануецца “Святло Памяці”, падчас якога адбудзецца ўскладанне кветак і запаленне свечак. Такім чынам прыгадаюць пра 140 тысяч польскіх грамадзян, якія трапілі ў дэпартацыю.
Заўтра а 10-ай гадзіне падляшскі ваявода Богдан Пашкоўскі ўскладзе ўрачыста кветкі каля Помніка невядомага сібірака каля касцёла Святога Духа, а пазней – каля помніка-знака ў памяць пра польскую Галгофу Усходу на вуліцы Траўгута. 12 лютага, у суботу, запланаваны Забег Памяці пра Сібір.
Беларускае Радыё Рацыя