У Беластоку адзначылі Свята незалежнасці
Менавіта 11 лістапада, пасля 123 гадоў зняволення, Польшча зноў з’явілася на мапе Еўропы. У гэты дзень таксама скончылася Першая сусветная вайна, адна з самых крывавых у гісторыі.
У Беластоку галоўныя ўрачыстасці праходзілі на плошчы Касцюшкі, перад помнікам маршалка Юзэфа Пілсудскага.
Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трусколяскі падкрэсліваў, як важным з’яўляецца правільнае разуменне патрыятызму.
Ва ўрачыстасцях Дня незалежнасці прымалі ўдзел прадстаўнікі ваяводскай і гарадской ўлады, ветэраны, сілавыя структуры ды жыхары Беластоку.
Сёлета адзначаюцца 99-ыя угодкі Дня незалежнасці.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі